Салігорскі «Шахцёр» не скарыстаўся пятнічнай нічыёй БАТЭ супраць «Белшыны» (1:1) і згуляў унічыю на сваім полі з аўтсайдарам чэмпіянату гродзенскім «Нёманам» — 0:0.
Салігорская каманда не перамагае ўжо шосты матч запар, і яе нагналі «Гомель» і амаль мінскае «Дынама». «Гомель» сёння выйграў у «Мінска» — 1:0, а «Дынама» ў «Дняпра» — 4:1.
Іншыя вынікі: «Нафтан» — «Віцебск» — 1:1,
Пасля 26 тураў БАТЭ — 54, Шахцёр — 43, Гомель — 42, Дынама Мінск — 41, Белшына — 35, Тарпеда, Дынама Брэст — 32, Нафтан — 31, Мінск — 29, Віцебск — 28, Нёман — 25, Дняпро — 21.
5 матчаў