Справа царквы «Новае жыцьцё» зацягваецца

Сёньня адбылася паседжаньне Вышэйшага гаспадарчага суду па справе царквы «Новае жыцьцё». Яно працягвалася каля 2 гадзінаў. Бакі засталіся пры сваіх меркаваньнях. У бліжэйшы час будзе прызначанае чарговае паседжаньне.

Пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка патлумачыў, што аднаўленьне акцыяў пратэсту магчымае толькі ў тым выпадку, калі ня будуць выкананыя патрабаваньні вернікаў «Новага жыцьця». «Гэта мусіць быць канчатковае судовае рашэньне, станоўчае, ці адмоўнае. Тады мы і будзець вырашаць, як дзейнічаць далей» – адзначыў пастар. Па яго словах, на сёньняшнім паседжаньні «бакам далі незвычайна шмат часу, каб выказацца». Судзьдзя Караткевіч падкрэсьліла, што справа царквы «Новае жыцьцё» адказная і патрабуе шмат часу для разьбіральніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?