З мазырскай папраўчай калоніі (
23 верасня ў 23.07 ураджэнец Гомеля 1988 года нараджэння і ўраджэнец Жлобіна 1978 года, якія адбывалі пакаранне ў мазырскай калоніі, знаходзячыся ў прамысловай зоне ўстановы, з дапамогай самаробнага драўлянага прыстасавання і драўлянай лесвіцы пераадолелі агароджу і ўцяклі.
Ураджэнец Гомеля быў затрыманы 24 верасня ў 7.20 каля вёскі Міцькі Мазырскага раёна. Ён адбывае ў калоніі пакаранне па прыгавору суда за шэраг злачынстваў: забойства, разбой, крадзяжы і ўгон.
Другога ўцекача пакуль шукаюць. Ураджэнец Жлобіна адбывае пакаранне ў ПК за разбой. На гэты час у дачыненні да яго распачата справа па артыкуле 413 КК (уцёкі).