Пра гэта паведаміў грамадскай актывістцы Крысціне Шацікавай дзяжурны ізалятара.
«Скаргаў на здароўе ў яго няма. Медыкі яго правяралі. Перадачу яму перадаць нельга, бо ён «транзітны». Колькі ён будзе ў Магілёве знаходзіцца, у ізалятары не ведаюць, бо пакет на яго запячатаны. Таксама паведамілі, што на практыцы ніколі не было, каб да «транзітных» перасыльных пускалі адвакатаў. Сказалі: калі адвакат хоча, то няхай наўпрост выходзіць на начальніка ізалятара, але такога ніколі не было», паведаміла Крысціна Шацікава.
21 верасьня стала вядома, што Саннікава этапуюць з наваполацкай калоніі ў бабруйскую
13 траўня былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.