Сярод іх чатыры пешаходы пераходзілі праезную частку
24 верасня ў вёсцы Стайкі Валожынскага раёна ў 14.20
25 верасня ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёна ў 22.50
ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў дарожнага руху пешаход можа быць папярэджаны ці аштрафаваны на суму ад 35 да 105 тысяч рублёў. Калі ж пешы ўдзельнік у момант учынення правапарушэння знаходзіцца ў стане ап’янення, штраф узрастае да 175 тысяч рублёў. Калі пешаход парушыў правілы, якія пацягнулі стварэнне аварыйнай абстаноўкі, то штраф узрасце да 280 тысяч рублёў. У сваю чаргу, вадзіцель, які не аддаў перавагі ў руху пешаходу, што пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, можа быць аштрафаваны на суму ад 35 да 175 тысяч рублёў. За ўчыненне такога парушэння паўторна на працягу года штраф узрастае да 280 тысяч рублёў.
Як паведамілі ў ДАІ, усяго за мінулую пятніцу і выхадныя дні зарэгістравана 1.000 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Учынена 82 ДТЗ, у якіх 22 чалавекі загінулі і 65 атрымалі раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрымана 580 вадзіцеляў. Усяго выяўлена 19.003 парушэнні ПДР. З іх 2.227 — пешаходамі, прычым у 1.137 выпадках пешаходы прыцягнуты да адказнасці за адсутнасць святлоадбіўных элементаў пры знаходжанні на праезнай частцы ў цёмны час сутак. У сваю чаргу, за непрапусканне пешаходаў аштрафаваны 643 вадзіцелі.