Разгляд справы над абвінавачанымі ў выбухах у мінскім метро плануецца завяршыць на працягу двух месяцаў [пачаўся 15 верасня], паведаміў сёння ў эфіры праграмы «Актуальны мікрафон» беларускага радыё старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

«Не сакрэт, што працэсы такога характару па працягласці плануюцца, складаюцца графікі на кожны дзень, кожны тыдзень.

Калі не адбудзецца нічога неардынарнага, суд павінен за два месяцы завяршыць разгляд гэтай справы»,
 — сказаў Валянцін Сукала.

Ён адзначыў, «што, магчыма, многім хацелася б, каб было прасцей і хутчэй, але тут ёсць судовыя працэдуры, якія суд не можа парушаць: і парадак абвяшчэння дакументаў, і даследаванні доказаў, і пытанні удзельнікаў працэсу». «Але ўсё гэта робіцца дзеля ўстанаўлення ісціны», — дадаў старшыня Вярхоўнага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?