Цукровыя заводы Беларусі на 22 верасня перапрацавалі больш за 560 тысяч тон цукровых буракоў і вырабілі 72 тысячы тон цукру.
Як паведамілі ў
У лік дзяржзаказу на перапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі паступіла 618 тыс. т цукровых буракоў новага ўраджаю, што складае 17% да плана. Пастаўка цукровых буракоў ажыццяўляецца згодна з графікам, зацверджаным Саветам міністраў Беларусі. Цяпер графік выконваецца на 108,4%.
Цукрыстасць у сярэднім па рэспубліцы складае 15,9%. У параўнанні з 2010 годам узровень утрымання цукрозы ў нарыхтаваных бураках вышэй на 1,6%. Самая высокая цукрыстасць у Мінскай і Магілёўскай абласцях: 16,1% і 16,4% адпаведна. Паводле прагнозаў спецыялістаў, да канца верасня цукрыстасць буракоў па ўсіх рэгіёнах дасягне базіснай і складзе 16%, што на 1,5–2% вышэй, чым летась. Такая высокая цукрыстасць забяспечана за кошт палепшанай якасці караняплодаў і больш спрыяльных умоў надвор’я, адзначылі ў