Мікола Статкевіч 25 верасня павінен быў патэлефанаваць са Шклоўскай калоніі бацьку. Пра гэта ён казаў, калі тэлефанаваў мінулым разам 19-га. Але званка не было, распавёў бацька вязня Віктар Статкевіч:

«Я ўчора цэлы дзень чакаў тэлефанавання і не дачакаўся. Не далі яму магчымасці пагаварыць. Я пісаў скаргі ў Генеральную пракуратуру, у пракуратуру Магілёўскай вобласці, у Шклоўскую пракуратуру і калонію. Нарэшце з калоніі прыйшоў адказ. Спачатку пералічэнне законаў, а потым кшталту такога: „Маўляў, мы казалі вашаму сыну, чаму ты не тэлефануеш бацьку і не хочаш з ім размаўляць па тэлефоне? Ён быццам бы адказаў, што ня хоча мяне трывожыць“. Гэта значыць, калі я нічога не ведаю, я не трывожуся? Такога цынізму я яшчэ не сустракаў, колькі жыву!

Я ж ведаю цяпер, што ў яго не толькі рука пашкоджаная, але яшчэ і бок.
Пра тое, што бок таксама пашкоджаны, я не ведаў. Але я перакананы, што гэта не выпадковасць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?