Галоўны трэнер каталонскага клуба Хасэп Гвардыёла вызначыўся са складам каманды на гасцявы для «Барсы» матч з БАТЭ, што пройдзе ў Мінску 28 верасня (21:45).

Да асноўнага складу з 18 гульцоў далучылі Ісаака Куэнку і Джонатана душ Сантуша, паведамляе афіцыйны сайт каталонскага клуба.

Такім чынам у Мінск адправяцца:

варатары: Віктар Вальдэс і Хасэ Пінта,

абаронцы: Даніэл Алвес, Херард Піке, Карлес Пуёль, Эрык Абідаль, Андрэу Фонтас, Адрыану, Максвэл.

паўабаронцы: Сэск Фабрэгас, Хаві, Цьягу Алькантара, Хав’ер Маскерана, Сейду Кейта, Сэрхіа Бускетс, Жонатан дос Сантас.

форварды: Давід Вілья, Ліянель Месі, Педра Радрыгес, Ісаак Куэнка.

«Барселона» прылятае ў Мінск у аўторак у 13:40.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?