У аўторак у заключным матчы групавога турніру XV Кубку чэмпіёнаў Садружнасьці, што праходзіць гэтымі днямі ў Маскве, БАТЭ абыграў казахскі «Актабэ» зь лікам 2:0. Два мячы на рахунку Віталя Радзівонава (80, 82-пэн.).

Цікава, што ў першым туры барысаўцы перамаглі «Рэгар‑ТадАЗ» (Таджыкістан) з такім жа лікам (2:0), а ў другім 0:2 прайгралі дублёрам маскоўскага ЦСКА (0:2).

25 студзеня (чацьвер) у чвэрцьфінальным матчы барысаўцы сустрэнуцца з клюбам «Шэрыф» (Ціраспаль), які ўзначальвае беларускі спэцыяліст Леанід Кучук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?