Сцяпан Батура (
Ян Матэйка. Батура пад Псковам. На карціне выяўлены момант, калі пскоўскія паслы ўручаюць каралю ключы ад горада.
Яго дбаннем у 1581 годзе быў утвораны, а з 1582 года
пачаў дзейнічаць так званы Галоўны Трыбунал — найвышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага.Падчас княжання Батуры, у 1579 годзе,
была заснаваная Віленская акадэмія, першая вышэйшая навучальная ўстанова на беларускай зямлі,а праз год — Полацкі калегіум.
З іншага боку, у часы яго княжання гэтага выхаванца езуітаў у ВКЛ узмацнілася Контрарэфармацыя. Напрыклад, у 1577 г. Батура
забараніў будаваць у Вільні некаталіцкія храмы і школы.
Галоўнай і ўлюбёнай рэзідэнцыяй Сцяпана Батуры была Горадня. Замак, які захаваўся яшчэ з часу Вітаўта Вялікага, быў перабудаваны ў новы раскошны палац у стылі Рэнесансу.
Пасля смерці Івана ІV Жахлівага Сцяпан Батура выношваў планы авалодання Маскоўскай дзяржавай і рыхтаваў буйны паход «праз Маскву на Турэччыну». Але гэтыя планы засталіся няздзейсненымі. 12 снежня 1586 года ў Гарадзенскім замку вялікі князь памёр.
З імем Сцяпана Батуры звязаная і важная падзея ў гісторыі медыцыны Беларусі.
Дзеля разыходжання дыягназаў, пастаўленых рознымі лекарамі і высвятлення праўдзівай прычыны смерці, 14 снежня таго года была зробленая секцыя ягонага цела. Гэта было першае паталагаанатамічнае ўскрыццё на тэрыторыі Усходняй Еўропы.
Альтэрнатыўны погляд на Сцяпана Батуру — караля і чалавека — чытайце тут.