Рыначны курс даляра па выніках чарговага дня таргоў на дадатковай біржавой сесіі знізіўся на 70 рублёў і склаў 7.760 рублёў за адзін даляр ЗША.
Па выніках папярэдняга дня таргоў, 26 верасня ён складаў 7.830 рублёў (у першы дзень таргоў 14 верасня — 8.600). З пачатку таргоў на дадатковай сесіі беларускі рубель умацаваўся адносна даляра на 9,8%.
Курс еўра знізіўся на 20 рублёў і склаў 10.500 рублёў за адзін еўра.
Курс расійскай валюты застаўся на ранейшым узроўні і склаў 241 беларускі рубель за адзін расійскі рубель.
Пасля пачатку правядзення дадатковай сесіі беларускі рубель умацаваўся адносна расійскага рубля амаль на 21%, да еўра — больш чым на 13%.
0
0
0
0
0
0