Сведка Дзмітрый Маскалёў 27 верасня на судзе апазнаў галоўнага абвінавачанага Дзмітрыя Канавалава на запісах з відэакамер у метрапалітэне.

Маскалёў працуе таксістам у Віцебскай службе таксі 107. Даючы паказанні, ён заявіў, што 10 красавіка прыкладна ў 5 гадзін раніцы ён выехаў па выкліку. Да яго падышоў мужчына з цяжкай сумкай, і ён паехаў з гэтым мужчынам на чыгуначны вакзал.

Як высветлілася ў будучым, гэта быў Канавалаў. Маскалёў яго добра запомніў, бо гэта быў яго першы дзень працы ў таксі.

Маскалёў дапамог Канавалаву паставіць сумку ў багажнік і пасля прыбыцця на вакзал — дастаць яе.
Таму, з яго слоў, ён ведае, што сумка была цяжкая, каля 20 кг. Пасля апытанняў Маскалёву былі прадэманстраваныя відэазапісы з камер назірання ў мінскім метро. Ён з упэўненасцю пазнаў на іх Канавалава, бо, як сказаў сведка, у мужчыны ў мінскім метро і ў таго, хто падышоў да машыны, практычна ідэнтычная паходка і ён гэтак жа трымае сумку.

У судзе працягваецца апытанне сведак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?