У час фестывалю будзе праводзіцца тэатралізаваная рэклама фестывальных мерапрыемстваў па вуліцах Маладзечна. Па галоўнай вуліцы будуць ездзіць прагулачныя дэкараваныя экіпажы (калёсы, трохколыя веласіпеды), якія пакатаюць гасцей свята.
Манітор, усталяваны на Цэнтральнай плошчы, стане «Веснікам «Дажынак». Праз яго зробяць тэлемост паміж рэгіёнамі Беларусі.
Адбудзецца акцыя «Сваёй сям’ёй упрыгожым свята», у межах якой сямейныя пары з упрыгожанымі каласкамі, снапамі дзіцячымі каляскамі вітаюць гасцей і запрашаюць іх на свята. Пройдзе абрад «Аблівіны» − вулічны дажынкавы рытуал ачышчэння вадой.
Прэзентацыя канцэртных праграм аматарскіх калектываў Міншчыны «Песня і праца гатовы спаткацца» на васьмі сцэнічных пляцоўках горада.
Пляцоўка № 1 «Каравайная» (Цэнтральная плошча)
Выставачная зала сфарміраваная з улікам пякарскай скульптуры, караваяў вобласці, дэгустацыі кандытарскіх вырабаў, хлебнага сада (дрэвы, дэкараваныя мучнымі вырабамі),
Пляцоўка № 2
Канцэртная праграма «Гарбата з водарам мядку склікае талаку». Тэматычныя
Пляцоўка № 3 «Бабуліны кросны − узор дзівосны» (насупраць рэстарана «Еўропа»).
Фальклорная канцэртная праграма. Выставы даўнейшых ручнікоў «Рукамі тканая сцяжынка» і традыцыйнага строю Міншчыны.
Пляцоўка № 4 «Ганчарны свет» (каля бібліятэкі «Верасок»)
Канцэртная праграма «Ззяе сонца на збанку».
Пляцоўка № 5 «Вясёлка дзяцінства» (Парк культуры і адпачынку імя Перамогі)
Пляцоўка № 6 «Беларускі агарод смачна корміць круглы год» (каля Палаца культуры)
Выступленне ансамбляў народнай музыкі, гарманістаў, тэатраў гульні. Выстава вырабаў з саломы, саламяных капелюшоў.
Пляцоўка № 7 «Моладзевая тусоўка» (Вялікі Гасцінец, 58)
«Моладзевы
Пляцоўка № 8 (каля дзіцячага цэнтра культуры «Расток»)
Фестываль альтэрнатыўнай моладзевай культуры. Тэрыторыя падзеленая на тры зоны.
Парк культуры і адпачынку імя Перамогі «Рамесная слабада Міншчыны».