У сваю чаргу і прадстаўнікі ўлады, якія атрымаюць запрашэнне на ўдзел у народных сходах, правядзенне якіх запланавана на 8 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі, не павінны інфармаваць аб сваім удзеле ў мерапрыемстве прадстаўнікоў аргкамітэта.

«Нам не патрэбны юрыдычны дазвол ад улад для правядзення народных сходаў», — гаворыць Івашкевіч. Пры падрыхтоўцы да правядзення мерапрыемства мы кіруемся Законам аб мясцовых сходах. Там напісана, што «мясцовыя сходы могуць паводзіцца на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, альбо яе частцы (мікрараёнах, жылых комплексах, кварталах, вуліцах, дварах, пасёлках). Мясцовыя сходы могуць склікацца па ініцыятыве не менш за 10 працэнтаў грамадзян, якія стала жывуць на адпаведнай тэрыторыі.

Вы ж ведаеце, што збор подпісаў у падтрымку народных сходаў прайшоў больш-менш паспяхова. І там, дзе неабходная колькасць подпісаў сабрана, мерапрыемствы абавязкова пройдуць. Больш за тое, „Закон аб масавых мерапрыемствах“ не распаўсюджваецца на Закон аб мясцовых сходах, іншымі словамі заяўку на правядзенне народных сходаў у выканкамы падаваць не трэба».

Івашкевіч адзначыў, што прадстаўнікі мясцовай улады ў тых населеных пунктах, дзе плануеца правядзенне народных сходаў, атрымаюць запрашэнне для ўдзелу ў мерапрыемстве. «Але яшчэ раз падкрэсліваю — гэта будзе не заяўка на дазвол аб правядзенні мерапрыемства, а запрашэнне на ўдзел у ім», — адзначыў палітык.

Напрыканцы тыдня прадстаўнікі аргкамітэта па правядзенню народных сходаў вызначацца, каму з чыноўнікаў будуць дасланы запрашэнні.

Мяркуецца, што народныя сходы распачнуцца 8 кастрычніка ў 13.00 у Мінску, Салігорску, Барысаве, Вілейцы, Жодзіна, Слуцку, Лідзе, Слоніме, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?