Аб гэтым, у прыватнасці, заявіў дапытаны ў судзе 27 верасня жыхар пасёлка Бараўляны пад Мінскам Анатоль Мароз 1956 года нараджэння.

Ён лічыць, што матэрыяльны ўрон нязначны ў параўнанні з маральнымі і фізічнымі пакутамі. Пацярпелы выказаў здзіўлененне словамі дзяржаўнага абвінаваўцы Аляксея Стука, які падчас выступлення ў пачатку судовага працэсу ацаніў урон, прычынены метро, у суму больш за 2 мільярды рублёў,

урон, нанесены ўсім пацярпелым, — у 175 мільёнаў.
«Жыццё чалавека ацэньвалася як вядро фарбы», — заявіў Мароз.

Адказваючы на пытанне аднаго з дзяржабвінаваўцаў, чаму ён адмовіўся ад судова-медыцынскай экспертызы, аб чым ёсць даныя ў матэрыялах следства, Анатоль Мароз заявіў, што гэта няпраўда. Паводле яго слоў, супрацоўнікі пракуратуры абяцалі яго запрасіць на гэту экспертызу, але не запрасілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?