Вынікі праекта «Перазагрузка».
«Перазагрузка» слушнага музычнага партала «Тузін гітоў» і кампаніі «Будзьма» падарыла нам дванаццаць трэкаў замежных (ці часткова замежных — гэта гледзячы як меркаваць) выканаўцаў, якія заспявалі на беларускай мове. «Наша Ніва» ацаніла ўсю падборку песняў.
Воплі Відоплясова — Краіна Мрой
Самы доўгачаканы трэк праекта, калі не ўлічваць «Мумій троля». Алег Скрыпка, які нядаўна даведаўся, што на чвэрць ён беларус, любіць спяваць на розных мовах. З беларускай атрымалася сярэдненька — некаторыя адразу вырашылі, што гэта такі сцёб. Асабліва з улікам інтанацый Скрыпкі. Аднак варта адзначыць, што такія інтанацыі характэрныя для гэтага музыкі, а значыцца, не варта думаць, што гэта «кпіны ўкраінскага суседа» (а было, было такое меркаванне). Песня атрымалася б, калі б Скрыпка праспяваў яе дуэтам з
Алег Джагер — Дзень без чар тваіх
Ну, Алег Джагер беларус, таму праблемы спеваў на мове, якой не ведаеш, перад ім не стаяла. Ацэньваць гэтую песню варта з пазіцыі стаўлення да творчасці Джагера. Мелодыкай песня нагадвае «Машину Времени» і на беларускім радыё была б да месца. Не хапае нам такой
Dreamgale — Апошняе сонца
Шведскі гурт, у якім таксама не абышлося без нашых суайчыннікаў — Майка Сэндэра (дзяцінства якога прайшло ў Мінску), а таксама Змітра Палагіна. Такім чынам, песня — не пераклад і ўвогуле напісаная спецыяльна для «Перазагрузкі».
##### — Дождж
Расійскі альтэрнатыўны гурт родам з Віцебска. Атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў галіне альтэрнатыўнай музыкі. Што да песні «Дождж», то мы ўсе добра ведаем, як гучыць расійская альтэрнатыўная музыка, а вось як яна гучыць
Макс Лорэнс — Зрывае дах
Гэтая песня была хітом на рускай мове. Менавіта з ёй былы жыхар Гомеля Макс Лорэнс стаў знакамітым у Расіі і ва Украіне. Хуткі рэчытатыў плюс энергія і новы пераклад могуць зрабіць гэтую песню хітом і ў Беларусі, прычым спалучэнне «Зрывае дах» фанетычна гучыць цікавей і прыемней, чым «Схожу с ума».
Марыя Тарасевіч — Сонейка
Ад
Аляксандр Рыбак — Небасхіл Еўропы
Ох, як мы чакалі такога трэку — каб Рыбак заспяваў
«Смысловые галлюцинации» — Апошні дзень Зямлі
Ёсць меркаванне, што «Смысловые» ўсё жыццё спяваюць прыблізна адну і тую песню з пераменным поспехам. Беларускамоўная версія «Апошняга дня Зямлі» радуе вымаўленнем (некаторыя айчынныя гурты спяваюць на роднай мове горш), аднак гэта ўсё тая ж песня. Тут усё залежыць ад таго, наколькі асабіста вы любіце
«Галюцынацыі». Калі любіце — гэта для вас. Калі не — не заўважыце.
Leon Gurvitch Project — Акіян у цішы
Нямецкі джазавы праект, чый лідар (мінчанін па нараджэнні) паспеў запісацца з Фрэнкам Лонданам, прапанаваў беларускамоўную песню, якую напісала
Zdob si Zdub —
«А каго гэта вы маеце на ўвазе?» — так і цягне спытаць у стылі савецкага цэнзара. Песня ўдалася, толькі заканчваецца неяк нечакана (у музычным плане). А што не ўсе словы можна з першага разу разабраць, дык яшчэ Джагер (не Алег) казаў, што «калі ў песні ўсе словы зразумелыя, такая песня нецікавая». Адзін з найлепшых трэкаў «Перазагрузкі» — прынамсі, вельмі цяжка не напяваць сабе пад нос пасля.
Алёна Свірыдава — Пакуль
А вось і самы нечаканы трэк! Не чакалі мы пачуць на «Тузіне» беларускамоўную Свірыдаву. І, раптоўна, гэтая песня запамінаецца лепш за палову іншых — і справа не ў тым, што гэта Свірыдава, а проста спяваць
Мумий Тролль — Кантрабанды
Гэты трэк чакалі з першага дня абвяшчэння «Перазагрузкі». «Нам бы ў Бэларусь! Хоць Бацька не давай каманды» — спявае Лагуценка. Бадай што слухаць на поўным сур’ёзе гэты трэк будзе цяжка — канечне, да бессмяротнага хіта Scorpions «Ветэр пэрмэн» тут далёка, аднак і тыя і гэтыя песні запісвалі не са зла, а зусім наадварот. Такія песні звычайна ўваходзяць у зборнікі «нявыдадзенага і рарытэтаў», дзе іх будуць слухаць толькі найадданейшыя адэпты творчасці гурта. Але нам, безумоўна, вельмі прыемна.
Каментары