Намеснік дырэктара па вытворчасці ЗАТ "Аўгуст-Бел" Дзмітрый Сілаеў ў часе прэс-туру 27 верасня прызнаў наяўнасць некаторых парушэнняў экалагічнай абстаноўкі ў сувязі з запускам новага прадпрыемства ў пасёлку Дружны (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аднак пры гэтым дадаў, што адпаведныя органы кантролю назвалі іх нязначнымі.

Нагадаем, у 2008 годзе жыхары пасёлка Дружны актыўна пратэставалі супраць будаўніцтва завода па вытворчасці пестыцыдаў кампаніяй "Аўгуст-Бел". У Адміністрацыю прэзідэнта і ўрад Беларусі былі накіраваныя тысячы подпісаў супраць будаўніцтва ў рэгіёне гэтага прадпрыемства.

"Існуе такое паняцце, як прэзумпцыя вінаватасці прыродакарыстальнікам, - тлумачыць Зміцер Сілаеў. - Прадпрыемства павінна даказаць і грамадскасці, і дзяржаўным органам, што не шкодзіць навакольнаму асяроддзю".

Па словах прадстаўніка заводу, гэта і было зроблена. У лабараторыі прадпрыемства і ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры гігіены Беларусі рэгулярна праводзяцца спецыяльныя замеры, якія пацвярджаюць, што дзейнасць ЗАТ "Аўгуст-Бел" не наносіць шкоду экалогіі, адзначыў Дзмітрый Сілаеў.

"Было парушэнне паўтара года таму. Мы пачалі выпуск новых прэпаратаў, хоць гэта былі проста спробныя партыі на дзяржаўнай рэгістрацыі, якія былі не ўключаныя ў першапачатковы праект. Гэта значыць,

мы адначасова запусцілі ў вытворчасць і здалі праект на экспертызу.
Гэтае парушэньне, адпаведны штраф мы атрымалі. Гэта значыць кантроль за намі вельмі сур'ёзны ", - распавядае намеснік кіраўніка прадпрыемства.

У ходзе прэс-тура па прадпрыемству Дзмітрый Сілаеў падкрэсліў, што ўсе экалагічныя спрэчкі засталіся ў мінулым. Нават з суседнімі заводамі - былымі праціўнікамі дзейнасці прадпрыемства - адносіны наладжаны. "Самая апошняя прэтэнзія - дэбаты на форумах у інтэрнэце - так і датуюцца 2009 годам. Зараз прэтэнзій, дэманстрацый, мітынгаў, артыкулаў у газетах адмоўных няма", - дадаў намеснік дырэктара прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?