У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ 27 верасня мінскае «Дынама» выйграла ў Санкт-Пецярбургу ў СКА па булітах — 4:3 (0:1, 1:2, 2:0, 0:0, буліты — 2:0).
Армейцы страцілі першыя ачкі ў сезоне (пасля чатырох перамог на старце), а дынамаўцы ўпершыню з пачатку чэмпіянату рэалізавалі колькасную перавагу, забіўшы ў 36-й большасці.

Шайбы закінулі: у «Дынама» — Ерэ Каралахці (24.08, 5×4, асістэнты-Джэф Плат, Яраслаў Обшут), Джэф Плат (49.22, 5×4, пас — Лукаш Краічэк), Збынек Іргл (57.23, асістэнты — Лібар Піўка, Ерэ Каралахці); у СКА — Кірыл Кальцоў (15.29, асістэнты — Іван Няпраеў, Матыяс Вайнхандль), Яўген Арцюхін (32.23, асістэнты — Патрык Торэсэн, Кірыл Кальцоў), Тоні Мартэнсан (32.55, пас — Глеб Кліменка). Ігар Макараў (СКА) не рэалізаваў буліт (25.04).

Буліты: рэалізавалі — Збынек Іргл, Джэф Плат, не рэалізавалі — Пётр Пруха, Патрык Торэсэн (Мезін парыраваў).

Склад «Дынама»: Мезін; Гру-Каралахці, Лінглет-Стась-Плат; Корабаў-Крайчэк, Лайнэ-Піўка-Іргл; Обшут-Дзянісаў, Міхалёў-Кітараў-Кулакоў; Мялешка-Дрозд-Паўловіч.

Пасля 8 матчаў мінскае «Дынама» з 13 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і чацвёртае — у агульнай табліцы (3 перамогі ў асноўны час, 2 па булітах, 3 паражэнні ў асноўны час, розніца шайб 19–16).

Наступныя пяць матчаў «Дынама» правядзе дома:
1 кастрычніка — супраць «Атланта», 4-га — «Амура», 6-га — «Сібіры», 8-га — новакузнецкага «Металурга», 12-га — «Барыса».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?