Улада2323

Саннікаў: Ратуйце Дашкевіча любымі спосабамі. «Інакш ён не выжыве!»

Пра гэта заявіў Андрэй Саннікаў 27 верасня на сустрэчы са сваім адвакатам у следчым ізалятары Магілёва.

«Ратуйце Дашкевіча любымі спосабамі, інакш ён не выжыве», — пра гэта заявіў Андрэй Саннікаў 27 верасня на сустрэчы са сваім адвакатам у следчым ізалятары Магілёва, паведаміла сёння на прэс-канферэнці ў Мінску жонка Саннікава Ірына Халіп..

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў і лідар зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч

сустракаліся 20 верасня ў віцебскім перасыльным пункце і ўтрымліваліся ў адной камеры.

Як раней паведамлялася, на мінулым тыдні Дашкевіча перавялі ў папраўчую калонію горада Глыбокае (Віцебская вобласць), якая лічыцца адным з самых суровых месцаў зняволення ў Беларусі. Пра факты збівання і парушэння правоў зняволеных у гэтай калоніі паведаміў 1 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску Юрый Лінга, які нядаўна вызваліўся адтуль. Яго словы пацвердзілі маці двух іншых зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў калоніі Глыбокага. У МУС гэту інфармацыю абверглі.

Паводле інфармацыі, якую атрымала Халіп,

Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў дрэнным стане: ён моцна схуднеў, але галадоўку, абвешчаную 13 верасня, cпыніў.

Андрэй Саннікаў пакінуў яму свае прадукты харчавання.

Яшчэ адна ўдзельніца сённяшняй прэс-канферэнцыі, праваабаронца Алена Танкачова, дадала: аб пагрозе бяспецы Дашкевіча стала вядома з некалькіх крыніц, аднак казаць пра іх яна не стала.

«Мы маем інфармацыю, якая сведчыць аб тым, што існуе сур’ёзная пагроза асабістай бяспекі і, магчыма, жыцця Змітра Дашкевіча»,
 — падкрэсліла Танкачова.

Праваабаронца звярнулася да прадстаўнікоў дыпламатычных місій з просьбай на працягу сённяшняга дня распачаць дзеянні, каб патрапіць да Дашкевіча і даведацца адносна яго стану здароўя і ўмоў знаходжання.

Яна таксама нагадала, што ўжо два тыдні няма ніякіх вестак пра экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі ў Шклове.

***

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Мінску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Гэта затрыманне прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Маладыя людзі былі прызнаныя вінаватымі ў збіванні двух мінчан. 24 сакавіка суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 10 верасня Дашкевічу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

***

Змітру Дашкевічу можна напісаць, каб падтрымаць яго, можна на наступны адрас:

Выпраўленчая калонія №13

211791, Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 205

Дашкевічу Дзмітрыю Вячаслававічу.

Можна таксама патэлефанаваць з гарадскога тэлефона на нумар 166 і прадыктаваць тэкст тэлеграмы.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку4

У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег ВІДЭА

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць