Па выніках IX Рэспубліканскага турысцкага конкурсу «Спазнай Беларусь» найлепшай экскурсіяй 2011 года прызнана экскурсія «Велікодныя традыцыі Пастаўскага Паазер’я» турыстычнай арганізацыі «Цэнтр турыстычных паслуг» (Паставы).
Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства спорту і турызму.
Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме.
У намінацыі «За ўклад у развіццё беларускага турызму» пераможцам быў прызнаны Пружанскі раённы выканаўчы камітэт; у намінацыі «За развіццё ўязнога турызму» —
У намінацыі «Найлепшы сродак размяшчэння» перамагло ААТ «Гатэль «Турыст» Бабруйска, найлепшай авіякампаніяй у сферы турызму названа беларускае прадстаўніцтва Airbaltic Corporation A/S.
Пераможцам у намінацыі «За развіццё ўнутранага турызму» прызнана прыватнае
Лідарам у прасоўванні турыстычных паслуг прызнана замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства Solvex. У намінацыі «Я спазнаю Беларусь» перамагла Дар’я Праснякова, якая наведала найбольш турыстычных выдатных мясцін. Акрамя таго, спецыяльныя прызы Міністэрства культуры былі ўручаныя Асацыяцыі беларусаў у Эстоніі і турыстычнай кампаніі «Арэатур» (Лодзь, Польшча).
Сёлета конкурс сабраў больш за 100 удзельнікаў.