27 верасня — 3 кастрычніка беларуская дэлегацыя на чале з памочнікам прэзідэнта па асаблівых даручэннях Віктарам Шэйманам знаходзіцца з рабочым візітам у Каракасе (Венесуэла).

Як паведаміў 29 верасня на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, мэтай візіту з’яўляецца правядзенне пасяджэння Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню.

«У рамках працы камісіі плануецца пасяджэнне групы па палітычных пытаннях, рабочых груп па супрацоўніцтве ў галіне здабычы нафты, нафтахіміі, газіфікацыі і энергетыкі, у сферы прамысловасці, навукі і тэхналогій, жыллёвага будаўніцтва, групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама групы па гандлёвых пытаннях», — паведаміў прэс-сакратар.

Паводле яго слоў, падчас гэтых мерапрыемстваў бакі абмяркуюць пытанні, звязаныя з забеспячэннем эфектыўнай працы сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты «Петралера Белавенесалана», сумеснага прадпрыемства па сейсмаразведцы «Сісміка Белавенесалана», а таксама пачатак працы сумеснага прадпрыемства па аказанні паслуг у нафтавай галіне «Петралерас Белавенесалана».

Двухбаковая камісія разгледзіць таксама пытанні, звязаныя з рэалізацыяй праектаў будаўніцтва ў штаце Барынас заводаў па зборцы трактарнай, аўтамабільнай, дарожна-будаўнічай тэхнікі, арганізацыяй сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі ў Венесуэле, дзейнасцю сумеснага беларуска-венесуэльскага гандлёвага прадпрыемства «Венбелкам».

Члены камісіі азнаёмяцца таксама з ходам будаўніцтва жылля ў штатах Арагуа, Барынас, а таксама аграгарадка ў штаце Гуарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?