Справа па ч. 2 арт. 317–1 Крымінальнага кодэкса (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, учыненае асобай, раней судзімай за гэтае злачынства) распачата ў Партызанскім РУУС Мінска ў дачыненні да 23-гадовай жыхаркі сталіцы, сакратара прыватнага прадпрыемства.

Як паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе раённага аддзела ДАІ Таццяна Таляронак, 16 верасня мінчанка была затрыманая адзінаццаты раз за кіраванне машынай у стане ап’янення. У дачыненні да яе з 2007 года было распачата сем крымінальных спраў за аналагічнае парушэнне. У такім стане яна ўчыніла некалькі ДТЗ. Жанчына ніколі не вучылася ў аўташколе і не мела вадзіцельскага пасведчання.

16 верасня сужыцель мінчанкі, які таксама ўдзельнічаў у застоллі, паспрабаваў яе спыніць. Аднак яна выклікала міліцыю і абвінаваціла мужчыну ў дэбошы. Але як толькі супрацоўнікі міліцыі ўвялі падазронага для разбору, заяўніца тут жа села ў машыну. Праўда, дзякуючы ўважлівасці супрацоўнікаў патрульна-паставой службы міліцыі, якія тут жа паведамілі пра гэта калегам з ДПС, жанчына была затрыманая. У яе крыві аказалася 0,9 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?