Пасля 19 снежня 2010 года Еўрасаюз, які паверыў абяцанням беларускіх уладаў, выглядае неразумна, заявіў старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек.

«Але ўсё ж мы ніколі не пакінем надзею, што ў Беларусі адбудуцца станоўчыя змены, — сказаў ён. — Мы павінны захоўваць аптымізм і марыць пра лепшае. У Польшчы мы таксама доўга чакалі перамен, і нашы мары сталі рэальнасцю. Сёння вы таксама пакуль толькі марыце, але праз некалькі гадоў вашы мары здзейсняцца».

Бузек падкрэсліў, што ЕС нягледзячы ні на што разлічвае на перамены ў Беларусі. «Мы спадзяемся, але пры гэтым павінны быць вельмі асцярожнымі», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?