Грузія выступіла супраць уключэння крытычнага параграфа аб Беларусі ў выніковую дэкларацыю саміта Усходняга партнёрства, які пройде 30 верасня ў Варшаве. Аб гэтым стала вядома з крыніц у еўрапейскіх дыпламатычных колах.

Каментуючы гэтую інфармацыю на канферэнцыі Усходняга партнёрства 29 верасня ў польскай сталіцы, старшыня грузінскага парламента Давід Бакрадзэ заявіў, што ў дачыненні да Беларусі павінна праводзіцца палітыка ўзаемадзеяння, якая прадугледжвае двухбаковае супрацоўніцтва. Інакш, на яго думку, сітуацыя ў Беларусі або пагоршыцца, або краіна пойдзе на Усход.

«Гэта палітыка. Часам трэба прымаць рашэнні, якія грунтуюцца на інтарэсах», — заявіў Бакрадзэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?