Нагадаем, падатковая інспекцыя Партызанскага раёна Мінска адправіла іск у суд аб спагнанні з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча больш як 37 млн. рублёў скрытага падатку. Адпаведная сума нібыта не выплачаных Стэфановічам падаткаў разлічана з яго замежных рахункаў, інфармацыя пра якія была перададзена ў Беларусь з Літвы.

Раней Стэфановіч не вяртаўся ў Беларусь, бо ў яго былі запланаваныя важныя сустрэчы з замежнымі праваабаронцамі, у тым ліку па справе арыштаванага віцэ-старшыні Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (МФПЧ) Алеся Бяляцкага. Ён апасаўся, што пасля прыезду на радзіму ўлады больш не выпусцяць яго за мяжу.

Стэфановіч прыехаў у Мінск 29 верасня.
«Мне прапаноўвалі папрасіць палітычнага прыстанішча ў некаторых еўрапейскіх краінах. У прыватнасці, такая прапанова паступіла ад афіцыйных асоб Літвы. Я адмовіўся», — зазначыў Стэфановіч.

Ён таксама паведаміў, што яму прапаноўвалі застацца ў Францыі, дзе знаходзіцца цэнтральны офіс МФПЧ. «У офісе мне ці то жартам ці то ўсур’ёз казалі: «Заставайся, будзеш працаваць у нас». У адказ я сказаў:

«Не, хлопцы, дзякуй за прапанову, але я паеду ў Мінск да сям’і», — сказаў Стэфановіч.

Як зазначыў Стэфановіч, пасля доўгай адсутнасці ў Беларусі ён пакуль хоча пабыць з сям’ёй. «Апрача таго, я пакуль яшчэ не зусім валодаю беларускай сітуацыяй. Думаю, за выхадныя я сустрэнуся са сваімі паплечнікамі, калегамі і з панядзелка пачну займацца сваёй прамой, праваабарончай, дзейнасцю», — заявіў Стэфановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?