Палітоляг Віталь Сіліцкі адкамэнтаваў у блогу Аляксандра Класкоўскага аўторкавыя заявы ўраду і А. Лукашэнкі:
«З чым я не зусім згодны, дык гэта з тым, што Лукашэнку трэба супакоіць насельніцтва. Наадварот, цяпер ён спрабуе давесьці яго да апантанасьці нагнятаньнем пагрозы, ад якой выратуе іх толькі ЁН. Канечне, эканамічная сытуацыя ў выніку нафтагазавых разборак ужо такой, як год таму, ня будзе, але і страшнага абвалу, пра які кажуць некаторыя незалежныя эканамісты, таксама ня можна чакаць. І вось гэтую адсутнасьць катастрофы хочуць залічыць у подзьвігі Лукашэнку».
0
0
0
0
0
0