Каманда Onliner/ Крайнія злева – Віталь і Ксенія Шураўка, 2003.

Каманда Onliner/ Крайнія злева – Віталь і Ксенія Шураўка, 2003.

 Віталь Шураўка, 2009.

Віталь Шураўка, 2009.

Віталь і Ксенія Шураўкі вельмі насцярожана ставяцца да параўнанняў свайго Onliner’а з амерыканскім Facebook. Ці то прыродная сціпласць, ці то прыроджаны рацыяналізм прымушаюць іх асцярожнічаць. Тым не менш, праз дзесяць год ад старта Onliner.by можна ўпэўнена сказаць: ён не проста аднагодак — ён сімвал «нулявых».

У 2001 годзе мабільнік каштаваў пяцьсот баксаў, а сярэдняя зарплата ледзь дацягвала да ста. «Звякну бабулі на сотавы» — фраза з разраду анекдотаў. Бо «сотавых» (так дзелавіта тады называлі «мабілы»), ясная справа, не было ні ў сярэднестатыстычнай бабці, ні ва ўнука. У Віталя Шураўкі сотавы тэлефон быў, бо хлопец удзень і ўночы пісаў для беларускіх і расійскіх газет і сайтаў агляды тых самых мабільных тэлефонаў. Папулярнасць такіх матэрыялаў была неверагодная: кожны, хто меў заначку і непераадольную мару набыць чароўны сімвал багацця і дабрабыту, чытаў такія артыкулы як мантры. Таму не дзіва, што ў нейкі момант сп.Шураўка зразумеў: хочацца зарабляць на нечым сваім.

14 лютага 2001 года Віталь заснаваў onliner.by. Спачатку Шураўку даводзілася сумяшчаць працы, але ўжо праз два гады сайт стаў прыносіць стабільныя 30 даляраў прыбытку на месяц. «Тады мы радаваліся, што ўздымаемся ў нацыянальным рэйтынгу на 20 месца. І думалі: “О, клас!”», — узгадвае Віталь. Праз 10 гадоў яго сайт па колькасці ўнікальных наведнікаў будзе другім пасля tut.by.

Апрача вельмі адданай мэтавай аўдыторыі і прынцыпу «будзь прасцей – і да цябе пацягнуцца», Onliner цікавы яшчэ адным феноменам. Гэта ў пэўным сэнсе сямейны бізнес, які паўстаў дзякуючы самому бізнесу.

Ксенія І Віталь пазнаёміліся ў асьцы — класічная love story для гікаў 2000-х. Ён ужо прыдумаў Onliner, яна пакуль працавала намесніцай дырэктара турыстычнай агенцыі. Алё іх аб'ядноўвала прага дасягаць новых вышыняў.

Відавочна, што павароты Фартуны суправаджаліся не толькі шанцаваннем, але потам і крывёю Шуравак. Так, адзін з першы офісаў у іх быў не дзе-небудзь, а ў Палацы Рэспублікі. Але «гэта было пустое памяшканне пад лесвіцай, і Палац вырашыў трохі падзарабіць, паставіўшы мізэрную арэндную плату». Так, яны вельмі ўдала абралі манеру падачы інфы ў каталогу. Але «калі Віталік прыдумаў зрабіць каталог мабільных тэлефонаў, мы вырашылі запусціць яго адразу пасля майских святаў. І ў той час, калі ўсе святкавалі, мы сядзелі і рыхтавалі каталог».

Усе гэтыя прыклады нібы спісаныя з падручнікаў па гісторыі сэлфмэйдаў. І гісторыя поспеху Onliner сапраўды зачароўвае сваёй унікальнай не-беларускай драматургіяй.

Шураўкі шмат у чым былі піянерамі. Напрыклад, яны перша-закрывальнікі «джынсы» — праплочанай рэкламы, якую выдаюць за нерэкламу. Аднойчы r00t адмовіўся выдаліць галіну з не вельмі прыемнымі водгукамі пра МТС – апошнія знялі з сайта рэкламу на год. У адносінах з Onliner падобныя гісторыі здараліся і ў Life:), і ў Velcom. Але ці то праз непахіснасць Шуравак, ці то праз сацыяльную значнасць іх рэсурса рэкламадаўцы вымушаныя вяртацца.

Хаця, на прамое пытанне, ці правільна параўноўваць Onliner з Facebook менавіта з пункту погляду ўплыву на грамадства, адназначнага адказу ў сям'і Ксеніі і Віталя няма.

«Не, мы не сацыяльныя сеткі, - упэўнены Віталь. — Наш форум — гэта кам'юніці, дзе ў людзей ёсць агульныя тэмы для зносін». «А я б усё-ткі параўнала нас з Facebook. Таму што Facebook быў б наступнай прыступкай. Бо людзі яшчэ тады хацелі мець зносіны і прасілі, каб у іх была магчымасць чаціцца, запрашаць сяброў на сваю старонку. Калі б мы тады падхапілі менавіта гэты кірунак, думаю, атрымалася б нешта тыпу Facebook. У гэтым плане мы ўпусцілі момант».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?