З 1 кастрычніка ў сярэднім на 5% павышаны цэны на нафтапрадукты. Пра гэта TUT.BY паведамілі на адной з мінскіх АЗС, спасылаючыся на пастанову канцэрна «Белнафтахім».

Зараз 1 літр бензіну АІ-92 каштуе 4820 (раней — 4590), АІ-95 — 5200 (4950), дызельнае паліва — 5100 (4860), Н-80 — 4600 (4380).

З пачатку года гэта ўжо восьмае падаражанне.

Пасля чэрвеньскай крытыкі ад Лукашэнкі «Белнафтахім» падвышае кошты рэгулярна (папярэдняе павышэнне было 14 верасня), але асцярожна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?