Фота Радыё Свабоды

Фота Радыё Свабоды

Сёння раніцай, прыкладна ў 10.30, некалькі невядомых у цывільным здзейснілі напад на лідара АГП Анатоля Лябедзькі. Ён з жонкай ехаў з аэрапорта — ён вяртаўся з Варшавы з саміта Усходняга партнёрства.

У двары яго дома, што па вуліцы Лесі Украінкі, палітыка чакалі. Калі сп. Анатоль са Святланай выйшлі з машыны, да іх падышлі людзі ў цывільным.

«Невядомыя з ужываннем сілы паспрабавалі мяне запхнуць у машыну. Пры гэтым парвалі куртку, джынсы. На руках і нагах засталіся гематомы, бо гэта было такое доўгае супрацьстаянне. Але што надало мне сілы, гэта рэакцыя людзей з вуліцы. Яны жывуць у нашым доме, але яны проста малайцы.

Адзін перакрыў выезд сваім аўтамабілем, астатнія вялі здымкі на тэлефон. Яны ж выклікалі міліцыянтаў, прыехалі людзі ў форме.

У іх прысутнасці невядомыя ў цывільным доўга не хацелі паказваць свае пасведчанні,

а потым тыкнулі міліцыянту свае коркі. Я сказаў, што паеду ў пастарунак з міліцыяй, а не з бандытамі.

У пастарунку мне сказалі, што будзе допыт. Потым сказалі, што будуць браць тлумачэнні, бо, па іх інфармацыі, я незаконна перасякаю межы. Я адмовіўся размаўляюць зь імі на любыя тэмы пасля гэтага бандыцкага захопу і пасля таго, што робіць КДБ адносна мяне з тым жа маім пашпартам.

Я сказаў, што не скажу ніводнага слова, рабіце што заўгодна. Яны недзе параіліся і потым сказалі, што я пакуль вольны, але мяне выклічуць позвай».

Паводле Лябедзькі, гэта ёсьць першая рэакцыя на паездку, якую ён лічыць вельмі пасьпяховай для прыхільнікаў пераменаў у Беларусі.

«Таму, я думаю, што раздражненне вельмі вялікае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?