Раніцай, 1 кастрычніка, памёр легендарны шведскі хакеіст, неаднаразовы чэмпіён свету і Еўропы Свен «Тумба» Юхансан, паведамляе афіцыйны сайт Асацыяцыі хакея Швецыі.

За сваю кар’еру ён паспеў пагуляць на прафесійным узроўні ў футбол, хакей і гольф, і ў кожным з гэтых відаў спорту здолеў дасягнуць выдатных вынікаў.

У 1959 г. знакаміты спартовец выйграў чэмпіянат Швецыі па футболе, а раней адыграў некалькі матчаў за зборную краіны. Ён таксама стаў першым шведскім гульцом, запрошаным у трэніровачны лагер НХЛ, аднак заключыць кантракт з камандай з лігі яму так і не ўдалося. У нацыянальнай зборнай Юхансан выступіў на 14 чэмпіянатах свету і чатырох алімпійскіх гульнях.

За ім па-ранейшаму трымаецца рэкорд каманды — 186 шайбаў у 245 матчах.

У 1997 годзе ён быў уведзены ў Міжнародную хакейную залу славы, а ў 1999 быў ганараваны званнем «Найлепшы шведскі хакеіст за ўсю гісторыю». 28 жніўня яму споўнілася 80 гадоў.

Сваю мянушку «Тумба» Свэн Юхансан атрымаў па назве гарадка «Тумба» ў рэгіёне Стакгольм, у 1960-я ён нават змяніў прозвішча на Тумба-Юхансан. Бо ў Швецыі шмат гульцоў з прозвішчам Юхансан.

Газета.Ру. Свен Тумба-Юхансан: «Я пражыў жыццё з клюшкай»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?