Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге падзяліўся чаканнямі ад матчу ў адборачным раундзе чэмпіянату Еўропы-2012 супраць зборнай Румыніі 7 кастрычніка, а таксама ад таварыскага матчу супраць зборнай Польшчы 11 кастрычніка.

«На гульні нацыянальнай зборнай Беларусі, а таксама на гульні моладзевай і алімпійскіх зборных выкліканыя 60 найлепшых футбалістаў Беларусі, якія павінны выканаць сваё заданне. На жаль, у нас выпалі 11 важных гульцоў — у некага траўмы, а ў некага дыскваліфікацыя. Потым пасля гульні з Румыніяй да нас далучацца пяць чалавек. А некаторыя адправяцца ў алімпійскую зборную.

Задача на матч з Румыніяй — сфармаваць каманду і паказаць свой твар. Каб футбалісты не баяліся і былі ўпэўненыя ў сабе. І на гэтай базе дамагчыся добрага выніку.

Я думаю, што новай камандзе не трэба казаць пра памылкі ў сустрэчы з Босніяй. Гэта будуць іншыя гульцы, і ім трэба будзе растлумачыць нашы прынцыпы гульні і удыхнуць у іх упэўненасць.

Не ведаю, як будзе сітуацыя складвацца далей. Буду працаваць у зборнай да канца года, а там будзе відаць. Цяжка адказаць ва ўмоўным ладзе. Зараз задача добра згуляць з Румыніяй і Польшчай, а потым правесці дзве добрыя гульні ў лістападзе», — сказаў Штанге, паведамляе Goals.by.

***

Нагадаем, што зборная Беларусі страціла шанцы на плей-оф.

Становішча камандаў:

Францыя — 17 (8 гульняў), Боснія — 16 (8), Румынія — 12 (8), Беларусь — 12 (9), Албанія — 8 (8), Люксембург — 4 (9).

Пазасталыя матчы ў групе:

7 кастрычніка

Румынія — Беларусь
Боснія — Люксембург
Францыя — Албанія.

11 кастрычніка

Албанія — Румынія
Францыя — Боснія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?