Жыхары расійскага мястэчка Ізборск звярнуліся з адкрытым лістом да губернатара Пскоўскай вобласці А Турчака, у якім скардзяцца, што падрыхтоўка да 1150-гадовага юбілею горада абернецца для жыхароў Ізборска бедамі.

Яны, у прыватнасці, незадаволеныя, што гістарычны брук у рамках рамонту замяняецца асфальтам.

«Нам абяцаюць, што «будзе хораша». Але гэта будзе ўжо іншая «прыгажосць». Яна нам не патрэбна», — кажуць аўтары звароту, паводле меркавання якіх, ствараецца ўражанне, што ўлады проста хочуць «прысабечыць вялікія грошы».

«Усе ведаюць, што 20 гадоў у ХХ стагоддзі Ізборск уваходзіў у склад Эстоніі. І старыя людзі памятаюць, які тады быў парадак.
Калі з намі ніхто не лічыцца, калі мы ўжо — не грамадзяне ў сваёй краіне, не гаспадары ў сваёй хаце, калі тут ніхто не хоча і не можа нас абараніць, то хай тады вернуць Ізборск у склад Эстоніі.

Эстонія не ставіцца так па-барбарску да помнікаў культуры, у тым ліку расійскай. Эстонцы захаваюць Ізборск лепш, чым гэта робяць расійскія ўлады», — значыцца ў лісце да губернатара, пад якім стаіць 114 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?