Сітуацыю ў Беларусі плануецца абмеркаваць падчас восеньская сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, што праходзіць з 3 па 7 кастрычніка ў Страсбургу.

Як паведамляе прэс-служба ПАСЕ, 4 кастрычніка палітычны камітэт разгледзіць сітуацыю з правамі чалавека і свабодай слова ў Беларусі. На пасяджэнні выступіць дакладчык ПАСЕ па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель.

Як раней паведамляў БелаПАН, на пачатку жніўня Херкель заклікаў беларускія ўлады гарантаваць фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць кіраўніку закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму і пакласці канец усім формам націску праваабаронцаў.

«Арышт спадара Бяляцкага — яшчэ адзін выпадак у мазаіцы пераследу і запалохвання грамадзянскай супольнасці.

Надышоў час, каб злоўжыванне крымінальным правам у Беларусі спынілася»,
 — гаварылася ў апублікаванай на сайце ПАСЕ заяве Херкеля.

У канцы ліпеня дакладчык ПАСЕ па Беларусі выступіў з асуджэннем практыкі прымянення смяротнай кары ў Беларусі, пасля таго як былі прыведзены ў выкананне два смяротныя прысуды. У сваёй заяве ён зноў нагадаў пра пазіцыю ПАСЕ супраць смяротнай кары пры любых акалічнасцях.

Нагадаем, умовай вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ з’яўляецца адмена смяротнай кары або ўвядзенне мараторыя на яе прымяненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?