3 кастрычніка намесніца старшыні «Маладога фронту» [зарэгістраваны ў Чэхіі] Наста Палажанка атрымала апошняе папярэджанне. У выпадку яшчэ аднаго прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ўмоўны тэрмін дзяўчыны ператвараецца ў рэальны — год зняволення.

Наста Палажанка адседзела 11 сутак па абвінавачванні ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Наталля Вайцяховіч пакарала дзяўчыну арыштам на 11 сутак, абвінаваціўшы ў парушэньні ч.3. арт. 23.34 КоАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, здзейсненае паўторна на працягу года). Палажанка і Уладзімір Яроменак былі затрыманыя раніцай 19 верасня па падазрэнні ў вывешванні нацыянальных сцягоў.

3 кастрычніка яе выклікалі ў Першамайскі РУУС Мінска і, узяўшы тлумачэнне, далі падпісаць паперу аб вынясенні дзяўчыне афіцыйнага папярэджання аб недапушчальнасці адміністрацыйных правапарушэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?