Па факце нападу на аўтамабіль намесніка старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерыя Ухналёва распачата крымінальная справа «аб крадзяжы ў асабліва буйных памерах».
Аб завядзенні крымінальнай справы палітык даведаўся 3 кастрычніка ў Валожынскім РАУС. Раней Ухналёў лічыў, што крымінальная справа будзе распачата на падставе артыкула «Разбой».
3 кастрычніка ў Валожынскім РАУС Валерый Ухналёў забраў свой аўтамабіль і атрымаў даведку для сваёй дачкі Антаніны, якой неабходна аднавіць украдзеныя дакументы.
Паводле слоў Ухналёва, нічога новага аб расследаванні крымінальнай справы ён не даведаўся. У РАУС яму паведамілі, што цяпер праводзіцца адпаведная экспертыза.
Як раней паведамлялася, на аўтадарозе Ашмяны — Мінск 1 кастрычніка ў 1.30 быў учынены напад на аўтамабіль Ухналёва, у якім таксама знаходзілася яго дачка Антаніна і член аргкамітэта па стварэнні «Беларускага руху» Вацлаў Арэшка. Машыну спыніў чалавек у форме супрацоўніка ДАІ, ён папрасіў прад’явіць дакументы і выйсці. Затым пад’ехалі яшчэ дзве машыны, адкуль выскачылі людзі без апазнавальных знакаў у масках, паклалі Ухналёва на зямлю, звязалі яго, адвалаклі ад машыны метраў на 15 і кінулі ў кусты. Усіх абшукалі, забралі сумкі, барсеткі, мабільныя тэлефоны, два наўтбукі, ключы ад кватэры і машыны, грошы.
У Валерыя Ухналёва была ўкрадзена буйная сума грошай, якую ён вёз у Літву, каб купіць лекі для сваёй хворай на анкалагічнае захворванне жонкі. Медыкаменты купіць не ўдалося, грошы засталіся на руках, і ён вёз іх назад.
Лідар партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін 3 кастрычніка на
Сам Ухналёў звязвае напад са «сваёй прафесійнай дзейнасцю палітыка».