Больш як 20% аб’ёму прадукцыі прадпрыемстваў «Беллегпрама» рэалізуецца праз тавараправодную сетку (ТПС) за мяжой,
паведаміла 4 кастрычніка журналістам намеснік старшыні канцэрна Людміла Цяглова.

Паводле яе слоў, ТПС «Беллегпрама» прадстаўлена больш чым 170 аб’ектамі, з якіх звыш 50 маюць у сваім капітале беларускія інвестыцыі. «Мы працягваем адкрываць свае прадстаўніцтвы ў розных краінах», — дадала Цяглова.

Яна таксама паведаміла, што сёлета прадпрыемствы канцэрна разам з актыўным насычэннем унутранага рынку выконваюць заданне па экспарце.

Так, за студзень-ліпень гэтага года экспарт тавараў узрос на 20,2% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам
і дасягнуў 389,2 млн. долараў.

Асноўным рынкам збыту традыцыйна з’яўляецца Расійская Федэрацыя, а ўвогуле прадукцыя прадпрыемстваў «Беллегпрама» пастаўляецца ў 54 краіны, сказала Цяглова. Яна зазначыла, што сёлета ўпершыню былі ажыццёўлены пастаўкі беларускага лёну ў Японію.

Паводле слоў намесніка старшыні канцэрна, нягледзячы на праблемы на валютным рынку, аб’ёмы вытворчасці «Беллегпрама» ў коштавым і натуральным выражэнні растуць. За восем месяцаў па некаторых пазіцыях тавараў рост складаў 130–180%, падкрэсліла Цяглова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?