Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч сёння на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў з удзелам прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў, на якім разглядаюцца пытанні рэалізацыі прапаноў Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі-2011.

Асноўнай умовай кіраўнік урада назваў спрашчэнне падатковага адміністравання.

«Рашэнне пакуль яшчэ не прынята, але мы плануем, што стаўка падатку на прыбытак будзе паступова зніжацца, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Для забеспячэння высокай канкурэнтаздольнасці ў Адзінай эканамічнай прасторы асноўныя намаганні павінны быць накіраваны на спрашчэнне падатковага адміністравання».

Міхаіл Мясніковіч выказаў жаданне, каб прадстаўнікі дзелавых колаў выказалі сваю пазіцыю і па гэтаму пытанні.

Пасля паступлення ў адрас Савета Міністраў нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі-2011 прапановы беларускіх прадпрымальнікаў былі вывучаны зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі. На думку Мінэканомікі і органаў дзяржкіравання, са 104 паступіўшых ініцыятыў 28 ужо рэалізаваны, 34 — знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі ў рамках праграмных дакументаў, якія прыняты ці знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі. Па 34 прапановах пытанне не патрабуе рэалізацыі і толькі па 8 — неабходна прыняцце рашэнняў па іх рэалізацыі. Такім чынам, працэс удасканалення ўмоў вядзення бізнесу не з’яўляецца аднабаковым працэсам. Урад падтрымлівае дыялог улады і дзелавога супольніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?