Знакаміты інвестар і мільярдэр Джордж Сорас заявіў, што падтрымлівае амерыканцаў, якія ўдзельнічаюць у пратэстах супраць «акул з Уол-стрыт» і іх палітыкі.

Сорас прызнаўся, што «цалкам разумее злосць падаткаплатнікаў, якія абавязаныя аддаваць свае грошы праблемным банкам».

«Шчыра кажучы, цяпер я магу зразумець іх настрой», — сказаў Сорас ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. На думку Сораса, улады ідуць у няправільным кірунку. «Трэба не проста ўкладаць сродкі ў банкі, іх трэба вызваляць ад дрэнных актываў, што дасць банкам шанец зарабляць самастойна», — лічыць фінансіст.

Тым часам

акцыя пратэсту «Займайце Уол-стрыт» працягваецца ужо трэці тыдзень. Яе ўдзельнікі пратэстуюць супраць злоўжыванняў, якія, на іх думку, дапускаюць фінансавыя інстытуты ЗША і транснацыянальныя карпарацыі.

У суботу паліцыя арыштавала больш за 700 чалавек, што перакрылі Бруклінскі мост у Нью-Ёрку.

Напярэдадні да прысутных далучыліся жыхары Лос-Анджэласа, Бостана, Сэнт-Луіса і Чыкага. Яны разбілі намётавы лагер перад будынкамі адміністрацый сваіх гарадоў, выступаючы супраць «карпаратыўных зомбі, якія ядуць грошы».

У пратэстоўцаў няма адзінага цэнтра арганізацыі, і яны ладзяць акцыі, дамаўляючыся паміж сабой у сацыяльных сетках Facebook і Twitter.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?