Кур’ёз адбыўся ў расійскім Уладзівастоку. Ціхаакіянскі флот апынуўся не ў стане аплаціць газ і ўтрыманне газаправода на мемарыяле «Баявая слава Ціхаакіянскага флоту», паведамляе Газета.ru. З-за доўгу ў 89 тысяч рублёў (каля $2700) газавая кампанія згасіла Вечны агонь.

Пра гэта стала вядома ў самы непрыдатны момант — калі ў нядзелю амерыканскія маракі, якія прыбылі на эсмінцы «Фіцджэральд», ускладалі вянкі да мемарыяла. Адсутнасць агню здзівіла іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?