Пра гэта заявіў старшыня савета дырэктараў АТ «Самрук-Энерга» Алмасадам Саткаліеў 5 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Астане ў межах форуму KAZENERGY.

Паводле яго слоў, Казахстан зможа экспартаваць да 5 млрд. кВт•гадз электраэнергіі да 2015 года. Ён адзначыў, што краіна мае магчымасць экспартаваць электраэнергію ў Расію, а Беларусь ужо выказала намер імпартаваць казахстанскую электраэнергію.

«У плане перспектыў узаемадзеяння з нашымі расійскімі калегамі ёсць магчымасць арганізацыі экспарту казахстанскай энергіі ў РФ. У нас ёсць заяўкі з боку Беларусі па арганізацыі транзіту па Расійскай Федэрацыі казахстанскай электраэнергіі. Размова ідзе пакуль пра невялікія аб’ёмы», — прыводзіць словы Саткаліева агенцтва Казинформ.

Акрамя таго, адзначыў ён, у перспектыве Казахстан разглядае магчымасць экспарту сваёй электраэнергіі ў краіны Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?