З новым песімістычным прагнозам адносна тэмпаў росту эканомікі еўразоны 5 кастрычніка выступіў Міжнародны валютны фонд. Чакаецца зніжэнне тэмпаў ад 2,4% у 2010 годзе да 2,3% у 2011 годзе і 1,8% у 2012 годзе. Запаволення не ўдасца пазбегнуць нават самым стабільным краінам Еўропы, уключна з Нямеччынай і Швецыяй, а ў Партугаліі і Грэцыі будзе назірацца рэцэсія да пачатку 2013 года. Мяркуецца, што ВУП Партугаліі скароціцца на 1,8% у наступным годзе, ВУП Грэцыі — на 2%.

Дырэктар Еўрапейскага ўпраўлення МВФ Антоніа Борхес шакаваў інвестараў заявай аб тым, што «нельга цалкам выключыць сусветную рэцэсію ў 2012 годзе». У свеце захоўваюцца рызыкі спаду эканамічнай актыўнасці, дадаў ён.

Міністр эканамічнага развіцця Грэцыі Міхаліс Хрысахаідзіс прызнаў, што «грэцкая эканоміка памірае». Грэцыя не ў стане палепшыць макраэканамічныя паказчыкі і, у першую чаргу, скараціць выдаткі бюджэту.

Трэці транш фінансавай падтрымкі Грэцыі з боку Еўрапейскага цэнтрабанка ў памеры 8 млрд еўра адкладаецца на нявызначаны тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?