Каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Шурхая 6 кастрычніка міліцыя зняла з цягніка Брэст — Мінск.

Шурхая затрымалі ў Баранавічах па падазрэнні ў намеры ўчыніць парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах. Яго накіравалі ў дзяжурную часць Чыгуначнага вакзала Баранавічаў. «Хутчэй за ўсё, будуць суткі», — паспеў паведаміць Шурхай.

Нагадаем, 8 кастрычніка больш чым у 20 гарадах Беларусі павінна прайсці акцыя «Народны сход». У Мінску мерапрыемства плануецца правесці на плошчы Бангалор, дзе правядзенне масавых мерапрыемстваў афіцыйна дазволена. Арганізатары акцыі не сталі падаваць заяўку на правядзенне сходу, бо, згодна з законам, выбраны фармат мерапрыемства гэтага не патрабуе. На Народным сходзе плануецца абмеркаваць актуальныя эканамічныя і сацыяльна-палітычныя праблемы краіны, а таксама выбраць прадстаўнікоў, якія перададуць патрабаванні ўдзельнікаў сходу ўладам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?