аб гэтым Аляксандру Лукашэнку 6 кастрычніка далажыла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

У цэлым сітуацыя застаецца стабільнай. «Дадатковая сесія Беларускай валютна-фондавай біржы працуе, працуе наяўны рынак. Якіх-небудзь перашкод або затрымак у прынцыпе няма. Адзінае, хацелася б, каб на рынак ішло больш прапаноў, а пакуль прадпрыемствы ўсё ж такі асцярожнічаюць», — сказала старшыня праўлення Нацбанка.

Надзея Ермакова адзначыла, што не аказваецца якога-небудзь адміністрацыйнага націску або рэгулявання з боку Нацыянальнага банка на пазабіржавы рынак. Курс беларускага рубля ўстанаўліваецца рыначнымі механізмамі, змяняючыся нязначна.

Для ўстанаўлення стабільнага курсу беларускага рубля, лічыць Нацбанк, патрэбны пэўны час.
Ад далейшага попыту і прапанавання на валюту будзе залежаць і тое, калі адновіцца адзіны афіцыйны курс.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад Нацыянальнага банка безумоўна забяспечыць выкананне задач, якія былі пастаўлены на нарадзе ў канцы жніўня па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?