Абмяжоўваць доступ у Інтэрнэт у Беларусі не будуць. Аб гэтым сёння на брэсцкім абласным адукацыйным форуме для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв, адказваючы на пытанні яго ўдзельнікаў, заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў.

«Закрываць Інтэрнэт, абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў няма чаго, у гэтым няма ніякай неабходнасці.
Інтэрнэт — гэта новая культура сучаснага грамадства, якая нясе ў сабе шмат важнага і каштоўнага», — адзначыў Аляксандр Радзькоў.

У той жа час, паводле яго слоў, у сябе ў краіне мы павінны выхоўваць культуру карыстання Інтэрнэтам. «Гэта вельмі складана. Але мы павінны прыйсці да разумення таго, што на рабочым месцы Інтэрнэт не павінен адцягваць увагу ад работы, карыстанне Інтэрнэтам павінна быць абмежавана тымі задачамі, якія вырашае канкрэтны спецыяліст, або ва ўстанове адукацыі прадугледжвае адукацыйны працэс. У гэтым выпадку мы элементарна павінны навучыцца лічыць нашы грошы і не дапускаць злоўжыванняў.

Пры гэтым дома карыстальніку Інтэрнэту павінны быць прадастаўлены ўсе магчымасці гэтага рэсурсу»,
 — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў.

На яго думку, Інтэрнэт неабходна больш шырока выкарыстоўваць у сферы дзяржаўнай ідэалогіі, нацыянальнай культуры. «Сёння Інтэрнэт — гэта шырокая сфера вяшчання, шырокі доступ да тэлеканалаў. За ўсім гэтым нам трэба паспяваць, пашыраць сваю прысутнасць, задзейнічаць спецыялістаў: рэдактараў, ідэолагаў, творчых людзей, артыстаў, паэтаў, музыкантаў», — адзначыў Аляксандр Радзькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?