Таўшчэзны, ледзьве не кубічнае формы часопіс «Тэксты» прэзэнтуецца 26 студзеня ў вялікай залі Дома літаратара.

Руду здабывалі Валянцін Акудовіч з Юрасём Барысевічам; узбагачалі Ільля Сін, Зьміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль і Серж Мінскевіч; складалі і засоўвалі ў абалонку Зьміцер Серабракоў, Ірына Шаўлякова і Пятро Васючэнка.

На вырадкаў бомбу з самалёту скіне Ігар Логвінаў.

Гэтак інтрыгуе праграмай сёньняшняй імпрэзы спадар Kanaj.

А яшчэ:

Граюць: ансамбаль новай музыкі «Рацыянальная дыета»

Зьдзіўляюць пэрфомэнсам: Тэатар псіхічнае неўраўнаважанасці, Яна-тры-ён.

час: 26 студзеня, 18.00
месца: Вялікая заля Дому літаратара, вул. Фрунзэ, 5 (ст.м. “Плошча Перамогі”).
УВАХОД ВОЛЬНЫ

Беларуская афіша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0