Апошні лідар камуністычнай Албаніі Раміз Алія памёр у пятніцу на 86-м годзе жыцця, паведамляе афіцыйны сайт албанскага ўрада.

Алія стаў фактычным кіраўніком краіны ў 1985 годзе, заняўшы пасаду першага сакратара ЦК Албанскай партыі працы. Ён змяніў на гэтай пасадзе крывавага Энвера Ходжу. Ходжа прызначыў Алію сваім пераемнікам яшчэ пры жыцці, будучы цяжка хворым.

Алія спыніў у краіне масавыя рэпрэсіі і правёў шырокую амністыю палітычных зняволеных.

У 1991 годзе працэсы дэмакратызацыі ў Албаніі сталі незваротнымі, і ў сакавіку ў краіне адбыліся першыя шматпартыйныя парламенцкія выбары. Новы парламент выбраў Раміза Алію першым прэзідэнтам посткамуністычнай Албаніі. У красавіка 1992 года Алія добраахвотна склаў з сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы.

У 1993 годзе ён быў арыштаваны па абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам і прысуджаны да дзевяці гадоў турэмнага зняволення. Праз два гады апеляцыйны суд скараціў тэрмін да трох гадоў, а ў ліпені 1995 Алія быў вызвалены і больш не прыцягваўся да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?