Хаця правільней казаць — беларусак: сто гадоў перажылі 637 жанчын, мужчын жа — усяго 88. Найстарэйшая беларуска жыве ў Менску. Гэта Ганна Адамаўна Барысевіч, ёй 118 гадоў. На год пазьней за яе, у 1889-м, нарадзілася жыхарка Маладэчна Ганна Рагель, а ў 1890-м — Стэфаніда Брычкоўская зь вёскі Радагошча на Наваградчыне.

Больш за ўсё доўгажыхароў у Гарадзенскай вобласьці — 182 чалавекі ў веку за 100 гадоў.
У Менскай вобласьці — 143 доўгажыхары.
У Берасьцейскай — 104.
У Віцебскай — 103.
У Гомельскай — 76.
У Магілёўскай — 65.
У Менску — 52 чалавекі (сярод іх — найстарэйшая беларуска).

Здароўя вам, беларусы і беларускі!

Гэтыя зьвесткі паведаміла кансультант у справах вэтэранаў і пажылых людзей галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сьвятлана Ермаковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?