Літва заклікае краіны — члены Мытнага саюза не дапусціць яго перарастання ў палітычны саюз, заявіла 7 кастрычніка прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, выступаючы ў Астане на літоўска-казахстанскімбізнес-форуме ў рамках свайго афіцыйнага візіту ў Казахстан.

«Палітычна ваша краіна можа адыгрываць вялікую ролю ў гэтым саюзе, змякчаючы або стараючыся не дазволіць, каб гэты саюз быў палітызаваны, гэта значыць саюз мытны — няхай ён і застанецца мытным».

Грыбаўскайце лічыць важным, каб Мытны саюз «не стаў палітычным заложнікам амбіцый або нейкіх іншых інтарэсаў».

«На вашу краіну я ўскладаю вельмі вялікія надзеі, што ўмацаванне Мытнага саюза палепшыць магчымасці транзіту грузаў… Гэта будзе значыць, што Казахстан адразу стане нашым суседам, і гэта вельмі добра», — заключыла яна.

У Мытны саюз уваходзяць Расія, Беларусь і Казахстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?