паведаміў адзін з сустаршыняў аргкамітэта Віктар Івашкевіч.

«Сёння раніцай нас з Генадзем Фядынічам выклікалі ў Мінгарвыканкам і зачыталі заяву аб тым, што Народны сход з’яўляецца не мясцовым сходам грамадзян, а несанкцыянаваным масавым мітынгам»
, — расказаў палітык.

Ён не змог назваць прозвішчы прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, якія зачытвалі ім заяву. «Гэта быў маналог без дыскусій: зачыталі паперу і пайшлі», — паведаміў Івашкевіч. Паводле яго слоў, «у кулуарах» гарвыканкама прадстаўнік праваахоўных органаў сказаў, што разгону сходу не будзе.

Сустрэчу арганізатараў акцыі з прадстаўнікамі Мінгарвыканкама здымалі супрацоўнікі тэлеканала СТВ.

«Атрымліваецца, што ўлады афіцыйна, з аднаго боку, дазволіць Народны сход не могуць, а з другога — дазволіць брутальны разгон не дазваляе эканамічная і дыпламатычная сітуацыя ў Беларусі, — пракаментаваў Івашкевіч. — Таму, па-мойму, людзям няма чаго баяцца. Што да нас, арганізатараў, у нас такая місія».

Як паведамлялася, напярэдадні, 6 кастрычніка, Івашкевіча і Фядыніча выклікалі ў Генеральную пракуратуру, дзе іх папярэдзілі аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?